epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Мы з табой..."

Мы з табой —

як два новыя жбаны,

да краёў напоўненыя

толькі сабой.

 

Майскай ноччу

стаім у абдымку

і ніяк не можам нацалавацца.

 

Чуем,

як пераліваецца

змесціва жбанаў:

з твайго — у мой,

з майго — у твой.

 

1958


1958