epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

На пляжы

Ляжыш на пяску,

абнятая,

абмацаная

і сцалаваная з усіх бакоў

ненасытным сонцам;

 

потым усё гэта

з табой паўторыць мора.

 

Найменш за ўсё ты дастаешся мне!..