epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"На светлы мармур..."

На светлы мармур

кладу гваздзікі —

сваю любоў,

сваю клятву,

сваю ўдзячнасць вам,

мае вызваліцелі,

мае абаронцы.

На светлы мармур

кладу свой сум,

сваю жалобу,

сваю горыч...

На светлы мармур абеліска

кладу свой праклён вайне.