epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"На тысячу жыхароў..."

На тысячу жыхароў —

адзін магазін.

На пяць тысяч жыхароў —

адна школа.

На дзесяць тысяч жыхароў —

адна бальніца.

На тры мільярды людзей —

адно сонца.

Якую ж сілу трэба мець,

каб саграваць

усю планету!