epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Няўдалы дзень

У начальніка Дзяўбалы

сёння дзень зусім няўдалы:

у турботах

і клапотах

праляцеў ён неўпрыкмет.

І не змог Дзяўбала нават

выклікаць у кабінет

ні галоўнага,

ні нама,

каб як след ім наківаць,

з інжынера «стружку зняць».

Нават смешна: сакратарку,

белабрысую Адарку,

за нядбайнасць не разнёс,

не давёў яе да слёз...

 

Ноч не будзе спаць Дзяўбала

дзень пражыў ён так няўдала!..