epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Не, не люблю я цішыні..."

Не, не люблю я цішыні,

як і няволі.

Няхай жа трактар дзень пры дні

туркоча ў полі.

 

Хоць і няма таго агню

і бур сардэчных,

ды не хачу я ў цішыню

ісці навечна...

 

Калі ўжо лёсу не мінуць,

адбыцца драме...

Прарву я вершам цішыню

і буду з вамі.