epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Ніў калгасных бязмежнасць..."

Ніў калгасных бязмежнасць

з дзяцінства люблю.

Васільковую свежасць

рукамі лаўлю.

Б’ецца хваляй жытнёвай

зялёны прасцяг,

як узор ручніковы —

на покут жыцця,

як вясельныя бомы —

на смугласць травы,

як натхненне —

на стому

Сарві-галавы.