epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Па роснай траве басанож я ступаю..."

Па роснай траве басанож я ступаю,

на роснай траве я сляды пакідаю.

 

Ды сонца засвеціць — і тыя сляды

з прасохлых лугоў прападуць назаўжды.

 

Такі на зямлі і наш лёс чалавечы:

пакуль ты жывы, дык і дбаеш аб нечым;

 

пакуль ты ідзеш, маеш сілу ў нагах,

патуль цябе вабіць і радуе шлях.