epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Пачатак

Праз гушчар нягод, бядоты рэкі,

праз адвечнай крыўды хмызнякі

прабівалі ў новы свет прасеку

нашыя бацькі — бальшавікі.

 

Радаслоўных дрэў ствалы валілі,

карчавалі спадчынныя пні,

а лаўжы прыслужніцтва палілі

на святым бязлітасным агні.

 

І наперад крочылі. Наперад!

Пракладалі для нашчадкаў след

з марай светлай

ды з глыбокай верай,

што праб’ёмся мы ў вялікі свет.