epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Партрэты пяром

Паэт-песеннік
Байкапісец
Мемуарыст
Рэцэнзент
Паэт-сатырык
Бездар


Паэт-песеннік

Без складу і ладу

туркоча руладу.

 

 

Байкапісец

Звяроў, жывёлін, птушак, рыбу

ганьбуе за людскія хібы.

 

Мемуарыст

Пра каго б ён ні пісаў,

але ў цэнтры будзе — сам.

 

 

Рэцэнзент

Адно ў яго імкненне —

усыпіць сваё сумленне.

 

Паэт-сатырык

Падбірае рыфмы, рытмы,

каб — і смешна,

і — бяскрыўдна.

 

 

Бездар

Свядома,

без стомы

трэцца ля вядомых.