epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Пчолы

Пад цвітучай ліпай вулей —

пчолам райскае жыццё:

ім за свет ляцець не трэба,

крылы пругкія стамляць.

 

І яны з пахучых кветак

дармавы нектар збіраюць,

напаўняюць соты-дзежкі,

каб хапіла на зіму.

 

І калі да іх падыдзеш,

без разбору ўсіх джыгаюць:

і таго, хто ставіў вулей,

і — хто ліпу пасадзіў.