epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

«Пяцімінутка»

У зале гасціннай

арцелі «Малютка»

ідзе больш гадзіны

«пяцімінутка».

Сам,

Нам

і Галоўны

і члены праўлення

ламаюць галовы

над важнай праблемай

як час эканоміць

у новых умовах.

 

Даклад быў змястоўны

і льюцца прамовы,—

адзін аднаго

прыгажэй і цікавей

гавораць праўленцы

аб важнасці справы,

самакрытычна

памылкі ўскрываюць,

катэгарычна

яны абяцаюць:

дабіцца...

узяцца...

наладзіць...

змагацца...

Праўленцы клянуцца,

а час не чакае:

бяжыць і бяжыць ён,

мінае,

мінае...