epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Перад гарою Снежкай

Каб быў тут блізка

фатограф Карал Пліцка,

зрабіў бы нам

ён многа панарам

і на адну з іх

зняў бы нас дваіх

перад гарою Снежкай:

я — сумны,

ты — з усмешкай.