epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Першы снег

Першы снег — як першы грэх:

непрывычны,

чысты,

лёгкі,—

збегла восень з мокрых стрэх,

а зіма яшчэ далёка.

 

Першы грэх — як першы снег:

нетрывалы,

свежы,

крохкі,—

у цнатлівасці прарэх,

да распусты шчэ далёка.