epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Прагулка пасля зімы

Спаць на ложку стала мулка —

патрабуецца прагулка

 

па прасохлых сцежках польных—

да тваёй скупой патолі,

 

на пралескавых палянах —

да плячэй тваіх смуглявых,

 

па іржышчах перапрэлых —

да грудзей тваіх збалелых,

 

па імшарынах балотных —

да вачэй тваіх журботных,

 

па мастах і кладках вузкіх —

да тваіх салодкіх вуснаў.