epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Прыбой

Збіраюць сілу хвалі.

І тая, што завецца Дзевятым валам,

ляціць на бераг

з марай:

так ляснуць у скалу,

каб трэснуў яе каменны чэрап.

 

А сустракае не скалу —

мяккі рахманы пясок

і адкочваецца назад,

сарамліва апусціўшы вочы,

як расчараваны баксёр,

што не сустрэў дастойнага праціўніка.