epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Прыйшла і зноў кудысь пайшла..."

Прыйшла і зноў кудысь пайшла,

адны ўспаміны засталіся,

нібыта хвалі з-пад вясла,

яны кругамі разышліся,—

адно парушылі спакой

дагэтуль ціхае затокі...

А месяц вісне над ракой,

бы выглядае

вір глыбокі.