беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Прыпалі долу леташнія травы —
маркотны ўзор пакорнасці жывой.
Ім не шаптацца з цёплымі вятрамі,
не піць вады гаючай дажджавой.
Даўно яны сваё адкрасавалі,
умелі налівацца,
спець,
раджаць;
сваё адпрацавалі,
адспявалі,
на сонца выйшлі
ціха паміраць.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая