epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Рабінзон

Мора — за мной,

мора — перада мной,

і не відно той сцяжынкі,

якая прывяла мяне сюды.

А можа, усё гэта мне сніцца?

Не!

Кратаю нагой бясформенныя абломкі скал,

яны цяжкія, непадатлівыя;

ступаю па пяску,

і ён прысакам цячэ праз пальцы босых ног.

Над галавой — як дні адзіноты —

плывуць аблокі.

 

Колькі ж іх праплыве,

пакуль на даляглядзе пакажацца

дымок парахода-выратавальніка?..