epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Радыяцыя

Без формы і без колеру

пранікае настойліва

кропля за кропляй

у кожную рэч:

у нашы лыжкі і міскі,

у нашу лімфу і кроў,

бяжыць па артэрыях,

жылах і капілярах,

пакуль не насыціць

кожнага з нас.