epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Райскія яблыкі

— Мама, зірні —

зацвілі нашы «райкі»!

— Моду ўзяла ўжо:

да ранку гулянкі...

 

— Завязі, мама,

на голлі багата.

— Зноў ты прыбралася,

нібы на свята...

 

— Мама, плады

наліваюцца сокам!

— Каханне — не сокал,

не ўзносіць высока...

 

— Райскія яблыкі,

мама, паспелі!

— Кахай, ды глядзі,

каб ні-ні да вяселля!..

 

— Яблыкі райскія

ела я з любым...

— Купляй жа, дачушка,

вэлюм да шлюбу.