epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Раўнадзенства

Раўнадзенства — цуд цудоўны:

па паўсутак ноч і дзень;

як ні мерай — будуць роўны

стынь і сквар, святло і цень.

 

Раўнадзенства — раўнапраўе:

дзень жа — ён, а ноч — яна,

кожны з іх улады прагне

па паўсутак ля стырна.

 

Раўнадзенства — электрычнасць:

«плюс» і «мінус» — палюсы,

і прывычна і нязвычна

слухаць з бездані касмічнай

згоды іхняй галасы.

 

Роўна — вернасці і здрады,

роўна — зла і дабрыні...

Колькі ў творы грамаў праўды,

роўпа гэтулькі ж — хлусні.

 

І няма тут чарадзейства:

цвет адцвіў, паспее плод...

......................................

Дзякуй богу, раўнадзенства —

толькі два разы на год.