epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Роднасць

Любіў ён люльку

І табакерку,

Зіму-бабульку,

Вясну-швагерку,

Восень-залоўку

І лета-свата...

 

Сцяпан Гаўрусёў

Гушчэчай лесу

пру нацянькі,

куды ні ўлезу —

там сваякі:

мне куст ядлоўцу —

стрыечны брат,

вярба — залоўка,

а явар — сват,

бабулька — вольха,

дзядуля — бук,

кума — чаромха,

агрэст — унук,

каштан — айчым

і швагер — клён...

 

А ім усім

я — кампаньён.