epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Сцюдзёны вадаспад

З гары высокай

сляпая вада падае:

не круціць жорнаў —

ніхто не здагадаўся пабудаваць

млын;

не палівае град —

навокал шэры камень, нішто не

расце.

 

З гары высокай

сляпая вада падае,

падае дні,

гады,

стагоддзі,

дарэмна траціць энергію...

 

З гары высокай

сляпая вада падае...

 

Няўжо у гэтым —

яе мудрасць?