epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

«Славацкі рай»

Цудоўны край — «Славацкі рай»,

курортныя мясціны:

скалістыя вяршыні,

квяцістыя даліны.

На схілах гор —

адвечны бор,

ядловец пахне

і чабор.

Каменні —

самацветаў зліткі.

Над стромамі —

сцяжынак ніткі:

няверна ступіш —

і ў цясніну

цябе раптоўны сполах

скіне,

а ў той цясніне —

востры камень:

нагамі падай

ці рукамі...

Фашысты лезлі ў гэты край —

у пекла трапілі

ці ў рай?

 

Маўчыць аб тым «Славацкі рай».