epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Справядлівасць..."

Справядлівасць,

ісціна,

праўда —

гэтыя словы зусім не сінонімы:

можа быць праўдай несправядлівасць,

можа быць справядлівасць няпраўдай,

няпраўда можа быць ісцінай,

а ісціна — няпраўдай...

 

У наш век

здараецца і не такое!..