epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Твае вочы

Чаму твае вочы

такія блакітныя,

як васількі ў жыце,

як няпройдзеныя мной далі?

Чаму?

 

Чаму твае вочы

такія ясныя,

як майскае сонца,

як мае мары?

Чаму?

 

Чаму твае вочы

такія бяздонныя,

як зорнае неба,

як мае спадзеўкі?

Чаму?

 

Чаму твае вочы

такія блакітныя,

ясныя

і бяздонныя,

чаму яны такія халодныя?

Чаму?