epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Твой сум..."

Твой сум

плыве мне ў сон

туманам золкім,

маркоціць мозг,

у жылах

студзіць кроў,

і тушыць

мрой маіх высокіх

зоркі

і аддаляе

галасы сяброў...

 

А мне хацелася б

прысніць цябе

з усмешкай

на вуснах,

нецалованых яшчэ,

прысніць цябе такой,

якой калісь

на ўзмежку

нырнуў навек я

ў глыбіню вачэй.