epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

У белай маўклівасці

Гэта адвечная мудрасць — уладарная, узнесеная над светам — смяялася, убачыўшы марнасць жыцця, безнадзейнась барацьбы.

 

Джэк Лондан

Нацягнула зіма

на зямлю

свой белы саван

і ў твар сонцу

халодным аскалам

смяецца:

«Што, нацешыўся прыжыццёвай славай,

былы бог Жыцця?

Паслухай жа прысуд вечнай багіні Смерці:

улады тваёй не было і не будзе!

Веліч тваю прыдумалі людзі,

мудрасць твая — балбатня пустая,

бо ўсё, што нараджаецца,— памірае».

 

Сонца моўчкі слухае

злосную буркатню зімы

(перад нахабствам падчас пасуе і само

свяціла),

сонца маўчыць...

А ружовая пупышка сасны

набухла жывіцай,

на свет праклёўваецца сціпла.