epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

У цырку

Дрэсіроўшчык пугай б’е мядзведзя

і мядзведзь

на веласіпедзе едзе,

а пасля

кладзе яму ў зяпу цукру драбок —

і мядзведзь

пакорна схіляе галаву набок.