epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Усё часцей начамі..."

Усё часцей начамі

наведвае журба

і сумнымі вачамі

глядзіць, як на раба.

 

«Як,— шэпча,— ні круціся,

як ні сцялі кілім,

бадзёрся,

маладзіся,

ды будзеш ты маім.

 

Не стану біць знянацку —

пяшчотаю ў палон

вазьму цябе па-брацку,

зацісну, як пітон;

 

павалаку на плаху,

пазнаеш ты мяне:

ад жудасці і жаху

аж сэрца скалане!»