epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Вечар у Добржышы

А зоркі пахнуць ружамі

ў зацішку між прысад...

З тваіх вачэй замружаных

струменяць

мёд і яд.

 

Іх піць — і не напіцца мне

да раніцы хмялець.

...Шуміць над чарапіцаю

каштанавая медзь.