epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

«Вечная слава героям!..»

«Вечная слава героям!» —

на мармуры словы золатам.

 

Вечная слава героям! —

зорка з сярпом і молатам.

 

Вечная слава героям! —

прыйшлі піянеры з кветкамі.

 

Вечная слава героям! —

жывём мы іх запаветамі.

 

Вечная слава героям! —

дожджык — як слёзы матчыны.

 

Вечная слава героям! —

дзядоў і бацькоў нашых спадчына.