epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Вечны музыка

Вецер — не свавольны падлетак,

якім яго ўяўлялі паэты старажытнай Грэцыі,

і не лысы зайздроснік,

якім яго малявалі мастакі эпохі Адраджэння.

 

Вецер — гэта віртуозны музыка,

які іграе на многіх інструментах:

на скрыпцы сонечных промняў,

на гуслях лесу,

на свірэлі заводскіх каміноў,

на трэмбіце дарог,

на цымбалах мастоў,

на фагоце высакавольтных ліній,

на кларнеце ручая,

на арфе дажджу,

на бубне напятага неба.

Іграе

бясконцую сваю сімфонію

жыцця.