epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Верлібр

Іду

з расхрыстанымі грудзямі

басанож

па мяккіх травах і вострых камянях,

без магнітафона

і транзістара,

іду

і спяваю сам,

не чужыя словы,

не па напісаных некім нотах,

а тое, што хачу,

і так, як душа спявае.

 

Не форму разбураю —

разганяю туман

зарыфмаванай абыякавасці,

рытмізаванай бяздумнасці.