epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Вернасць

Толькі недасведчанаму верхагляду

можа здавацца,

што дрэва не любіць матулі-зямлі:

яно вершалінай імкнецца ў неба,

на крылах лістоты хоча ляцець

услед за ветрам,

рукамі галін абдымае сонца —

не пускае яго падаць за гарызонт.

Але ж дрэва

каранямі моцна трымаецца

за родную глебу,

якая дала яму жыццё.

 

Здрада, яна заўсёды кідаецца ў вочы,

а вернасць

трэба ўмець заўважыць.