epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Вішнёвы лісцік з дня на дзень..."

Вішнёвы лісцік з дня на дзень

жаўцее нетаропка;

аслабне ён і ападзе

на дол

іскрыстай кропкай.

 

На гэтым скончыцца расказ

пра залатое лета...

Вось так і ты:

марнуеш час,

зірнеш — а песня спета.