epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Восень

Сцеле восень пад ногі мне лісце,

дух яго кружыць голаў, як хмель.

...Гэтак вось

рассцілала калісьці

мне каханка пасцель;

гэтак вось

усміхалася сонна,

беручы малады мой імпэт...

 

Восень, восень...

Астылае сонца...

Падзалочаны свет...