epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Восень мне зноўку напомніць..."

Восень мне зноўку напомніць:

час незваротна цячэ;

шабляй халоднага промня

жоўтае лісце ссячэ;

 

ветрам задзірыста скіне

вобад лазовы пад стог;

церпкай лясной арабінай

густа начыніць пірог.