epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

З маленства...

З маленства гэта ўсё ва мне:

плакат агністы на сцяне,

на ім —

і мора, і зямля,

і вежы стромкія Крамля,

зялёны дах,

чырвоны сцяг,

палёў жаўцеючы прасцяг,

«Аўроры» слаўнай сілуэт

і родны Леніна партрэт.