epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Займаецца на дзень

Ледзь-ледзь смятаніцца світанак.

Набраклы ад расы густой,

пад ботам крэкнуў сонны ганак,

і пахне стылаю вадой.

 

Прыгнуліся ад золі вербы

на ціхай вуліцы сяла.

І ўсе, хто ў дзень наступны верыць

святла чакаюць

і цяпла.