epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Зайздрасцю лютай..."

Зайздрасцю лютай

зайздрошчу я сонцу,

якому раніцой

маладыя жанчыны

адчыняюць вокны

і ўпускаюць у спальню,

як самага

жаданага

госця.