epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Жанчына..."

Жанчына

развешвае на балконе мытую бялізну,

развешвае свае былыя сны,

свае ружовыя мары.

 

Знізу

мне цяжка адрозніць,

што — святочнае,

што — будзёнае,

якія мары здзейсніліся,

якія — не.