epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Запісаныя думкі..."

Запісаныя думкі —

як скошаныя травы:

засохнуць яны, злежацца...

Паспрабуй тады разабрацца,

дзе якая сцяблінка,

дзе якая кветачка,—

іх ужо нібыта і няма,

ёсць адно адцягненае паняцце —

сена.