epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Застольнае слова

Шчэ даўно калісьці

ў час гаркотны

склаў

такую прымаўку

народ:

«Ні тугі,

ні крыўды,

ні маркоты

не насі ў душы пад Новы год».

 

Як цяпер яна нам падыходзіць!

Як яна па-новаму гучыць!

Добра мы жылі

ў мінулым годзе,

яшчэ лепш

у новым

будзем жыць!

Для тугі

няма ў нас месца ў хаце,

поўнай шчасця,

радасці,

святла.

Келіхі з краямі налівайце,—

нам сястрой

маркота

не была!