epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Зімовыя кветкі

Сярод зімы

я раптам апынуўся

на квяцістым лузе,

дзе буйна цвілі

агністыя герані,

ганарыстыя дзьмухаўцы,

крыклівыя смолкі

і сарамлівыя незабудкі.

Гэта мне насустрач

ішоў маляр,

і яго фартух,

як ліпеньскі луг,

зіхацеў жывымі краскамі.