epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Зоркі

У турботнай мітусні праходзіць дзень

не даючы нам і хвілінкі часу

на спачын і роздум.

 

І калі

за горы сядзе сонца

і, праганяючы прэч зямныя клопаты,

на вуліцы ўладаром пройдзе змрок,—

загараюцца на небе зоркі,

каб паказаць

бяскрайнюю і бяздонную

прыгажосць Сусвету.

 

Няхай жа

пад зорным небам

спакойна спіцца

маім братам —

насельнікам Зямлі!