epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Бяздольны

Пасвячаю Янку Купалу

 

Цяжка жыць без долі,

Што рабіць — не знаю;

Хіба на свет выйду,

Долі пашукаю.

 

Выйду пад гаёчак,

Крыкну на ўсё поле:

Дзе так запрапала

Ты, без сэрца, доля?!

 

Можа, ты, зялёны

Родненькі гаёчак,

Схаваў маю долю

У цёмны вугалочак?

 

Эй, скажы, мой мілы,

Пашкадуй дзяціну,

Памажы ты гору,

Паймі сіраціну!

 

Дарма я пытаю:

Шуміць лес няміла...

Не пачула доля,

Эх, пачуй, магіла!..

 

Капыль, 1908


1909

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан