epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

"Без пары памёр ты, браце..."

Без пары памёр ты, браце,

Адышоў ад нас,

Не знайшоў ты ў роднай хаце

Жыцейка пакрас.

 

Не дала ліхая доля,

Што ж хацеў ты мець,

Каб у пакуце і няволі

Моцна не цярпець.

 

Ажно скрыдлы тваіх думак

Вецер адсякаў

І смяротны пацалунак

З смехам пасылаў.

 

Вось змрадованае сэрца

Ў хвалях пачуцця

Запрасіла лепей смерці,

Чымсь пакут жыцця.


1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан