epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Будаванне

То не вецер у пушчы гудзе,

То не хвалі на моры бушуюць —

То грамады працоўных людзей

Сабе лепшую долю будуюць.

 

Ўкол руйнуюцца ўціску муры,

Ападаюць жалезныя краты;

Дні прыгонныя цяжкай пары

Адыходзяць у вечныя страты.

 

А слядамі Камуна ідзе,

Панаванне навекі будуе...

І жыццё, нібы пушча, гудзе,

І жыццё, нібы мора, бушуе.

 

Мінск, 12/VI-1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан